Варшава, Беласток, Львоў… Акцыі салідарнасці з Беларуссю праходзяць у розных краінах

10 кастрычніка ў розных гарадах свету праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю.
Марш 10 кастрычніка ў Італіі

Марш 10 кастрычніка ў Італіі


10 кастрычніка ў розных гарадах свету праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю.

У Беластоку беларуская дыяспара збірала подпісы пад петыцыяй аб афіцыйным непрызнанні міжнароднай супольнасцю Лукашэнкі і яго ўрада.

Актывісты заклікаюць спыніць усе кантакты з рэжымам Лукашэнкі. Акцыя прымеркаваная да канферэнцыі ў нямецкім Нюрнбергу, якая будзе праведзеная 11 кастрычніка «Народным антыкрызісным упраўленнем» на чале з Паўлам Латушкам.

Таксама акцыя салідарнасці прайшла і ў Львове, паведамляе тэлеграм-канал «Выборы видишь».

А ў нямецкім Нюрнбергу на акцыі беларусаў выступіў Павел Латушка, які распавёў пра стратэгію далейшых дзеянняў дэмакратычных сіл, прапанаванай НАУ, заклікаў падпісаць петыцыю аб непрызнанні Лукашэнкі і яго ўрада, а таксама распавёў пра неабходнасць далучэння ўсіх без выключэння беларусаў, нават якія знаходзяцца за мяжой, да мабілізацыйнага плана «Перамога».

Свая акцыя прайшла і ў Італіі. Там ужо 60 гадоў кожныя два гады праходзіць «Марш за Мір», які збірае больш за 150 арганізацый і тысячы ўдзельнікаў, што ідуць 25 кіламетраў ад горада Пэруджа да Асізі, дзе нарадзіўся святы Францішак. Сёлета 10 кастрычніка марш быў адкрыты студэнтамі з Падуанскага ўніверсітэта, якія ішлі таксама за свабоду беларускіх студэнтаў, праваабаронцаў і мір ва ўсёй Беларусі.

Беларусы Літвы ў Вільні далучыліся да міжнароднай акцыі дыяспары і НАУ з патрабаваннем правядзення міжнароднага трыбуналу над рэжымам Лукашэнкі.

А ў нідэрландскім Амстэрдаме прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў Беларусі і беларускай павесткі ў Еўрапейскіх праваахоўных арганізацыях.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: