Варшава, Шчэцін, Беласток і Торунь – польскія гарады паўсталі за незалежнасць Беларусі

20 снежня ў дзень падпісання паміж кіраўнікамі  Беларусі і Расіі пагадненняў аб паглыбленай інтэграцыі адбыліся масавыя пратэсты ў Мінску. У салідарнасць з імі ў абарону незалежнасці выйшлі беларусы ў польскіх гарадах: Варшаве, Шчэціне, Беластоку й Торуні.
Акцыя ў Варшаве

Акцыя ў Варшаве

У Варшаве была 2-гая акцыя, у якой прыняла ўдзел каля 30 чалавек, у тым ліку украінцы, палякі і татары.

Арганізатар акцыі Вітаўт Сіўчык зазначае:

— Удзельнікі падтрымалі тых, хто выйшаў на Плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую плошчу — рэд.) ў Мінску, запатрабавалі вызвалення асуджаных на 15 содняў арышту каардынатараў «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля і Максіма Вінярскага, а таксама выказалі салідарнасць з асудажным на такі самы тэрмін сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам, ды іншымі асобамі, якія атрымалі міліцэйскія пратаколы за ўдзел у акцыі за незалежнасць Беларусі.

Акцыю падтрымаў намеснік прэм’ер-міністра кіраўніцтва ўраду незалежнага Татарстану ў выгнанні Рафіз Кашапаў. Ён звярнуўся з падтрымкай да беларускага народу. Сярод іншага, узгадалі пра Пятра Маркелава, які адбывае 14-дзённы арышт за патрабаванне сумленна пералічыць галасы на выбарах.

Пікетоўцы звярнуліся да Сейму Польшчы з рэзалюцыяй падтрымаць беларускі народ у барацьбе за незалежнасць сваёй дзяржавы, а таксама распачаць працэс увядзення дадатковых санкцыяў супраць Расіі за спробу інкарпараваць Беларусь.

Рэзалюцыя стваралася Рухам Салідарнасці «Разам» на чале з Вячаславам Сіўчыкам і была падтрыманая іншымі ўдзельнікамі пікетаў у польскіх гарадах.

У Торуні адбылася акцыя за Незалежнасць Беларусі і імправізаваны флэшмоб. У акцыі прыняло ўдзел 5 чалавек. Пад час акцыі хлопец у балаклаве з расійскім сцягам звязвае рукі іншаму хлопцу ў майцы з
афіцыйным сьцягам Беларусі. Яе арганізоўваў Глеб Вайкуль.

У Беластоку Расійскую амбасаду пікетавала некалькі асобаў, сярод якіх прадстаўнікі польскай арганізацыі KOD.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: