Вазьмі ўдзел у «Wolves Summit» у Варшаве!

Канферэнцыя «Wolves Summit» для стартапаў і кампаній ІТ адбудзецца ў сакавіку ў Варшаве. У гэтым годзе прадугледжвае 350 бясплатных месцаў для стартапаў, якія будуць абраныя па выніках ацэнкі дасланых заявак.

Міжнародная нэтворкінгавая канферэнцыя «Wolves Summit» пройдзе 28–29 сакавіка 2017 года ў Варшаве. Плануецца ўдзел 350 стартапаў, 50 скейлапаў, 250 інвестараў і 350 прадстаўнікоў праўлення вядучых кампаній.

Сустрэча ладзіцца, каб абмеркаваць інавацыі, новыя тэхналогіі і паразмаўляць пра развіццё бізнесу, знайсці новых партнёраў або кліентаў.

На новай «Wolves Summit-2017» вас чакаюць:

● Kароткі фільм пра мінулагоднюю канферэнцыю

● Магчымасць завесці новыя знаёмствы, больш за 2000 удзельнікаў, у тым ліку 350 стартапаў, 250 інвестараў, 350 чальцоў праўлення кампаній

● Шанец знайсці новага дзелавога партнёра або кліента

● Магчымасць вызначыць інавацыйныя тэхстартапы, якія мы падбярэм пад вашы патрэбы (350 стартапаў і 50 скейлапаў)

● Магчымасць правядзення профільных сустрэч за кароткі перыяд часу (3072 сустрэчы падчас мінулай канферэнцыі)

● Удзельнікі — карпарацыі: чальцы праўлення, дырэктары па ІТ, інавацыях, стратэгіях, маркетынгу, лічбавых тэхналогіях, дырэктары аддзелаў аналізу; малыя і сярэднія кампаніі: вопытныя і маладыя стартапы; інвестыцыйныя рэсурсы і прыватныя інвестары

● VIP Party і вечаровыя нетворкінгавыя мерапрыемствы

● Апошняя канферэнцыя ў лічбах: 3072 сустрэчы, 47 краін, 1956 удзельнікаў, 192 інвестара, 371 менеджэр вышэйшага звяна

● Формула гэтага года прадугледжвае 350 бясплатных месцаў для стартапов, якія будуць абраныя па выніках ацэнкі дасланых заявак

● Нам давяраюць: TVN Ventures, Facebook, Microsoft, IBM, Salesforce, 3M, P&G, Raiffeisen, WP, West Tech Ventures, Amazon, Wyra, Allegro, Orlen, RWE, Poczta Polska, Orange, T-Mobile, Inventure, Action Capital Partners, Eight Roads Ventures, Samsung, WP, Bayer, PARP, KIC InnoEnergy, Netia, PWC, Tech Pilot Fund, Google, PR Newswire, Betacom, NCBIR, Publicis Media, Hub: Raum, Allianz, YouNick ды шматлікія іншыя.

Фота magazine.startus.cc


У гэтым годзе прадугледжвае 350 бясплатных месцаў для стартапаў, якія будуць абраныя па выніках ацэнкі дасланых заявак.

Больш падрабязна глядзі на: www.wolvessummit.com.

Запрашаем прыняць удзел у канферэнцыі. Больш інфармацыі можна атрымаць у Пятра Пяска з аргкамітэта: p.piasek@wolvessummit.com.



P.S.: З беларускага стартап-руху выйшлі такія вядомыя на сённяшні дзень кампаніі, як MAPS.ME, MSQRD, Apalon, SplitMetrics і іншыя.

IT-прарыў у краіне нельга ўявіць без кампаніі Viaden Media. Яна была створана у 2001-м Віктарам Пракапеням беларускім бізнэсмэнам і інвестарам. Зараз Віктар займаецца інвестыцыямі ў IT-сектар (праз фонд VP Capital), а таксама падтрымлівае распрацоўку фінансавага ПА кампаніяй exp (capital).

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: