Венесуэла будзе прадаваць нафту за крыптавалюту

Кошт нацыянальнай крыптавалюты Венесуэлы прывязаны да кошту барэля нафты, якая здабываецца ў краіне

Фота: Скрыншот выступу прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры

У Венесуэле ў 2020 годзе нафта будзе прадавацца за крыптавалюту Petro. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Нікалас Мадура: "Мы збіраемся прадаваць венесуэльскую нафту за Petro. Мы ўжо прадаем за яе венесуэльскія жалеза і сталь. У нас ёсць падпісаны кантракт на продаж нафты, сталі, жалеза, алюмінію і часткі здабытага золата за Petro", — паведаміў ён.

Мадура адзначыў, што ўвядзенне аперацый з крыптавалютай стала мерай у адказ на эканамічныя санкцыі ЗША.

Нагадаем, Венесуэла запусціла крыптавалюту Petro ў лютым 2018 года. Petro заснаваны на блокчэйн-платформе Ethereum. Да яго прывязаная новая валюта Венесуэлы — суверэнны балівар.

Са жніўня 2018 года да курсу крыптавалюты былі прывязаныя цэны і зарплаты ў Венесуэле. Мадура заяўляў, што Petro забяспечана нацыянальнымі запасамі нафты, бензіну, золата і дыяментаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: