«Венесуэла хоча міру», таму будзе інвеставаць у зброю...

У Венесуэле распачаліся вайсковыя вучэнні, якія стануць найбуйнейшыя ў гісторыі краіны. Вучэнні пройдуць з 10 па 15 лютага. Адкрываючы іх, Мадура заявіў, што Венесуэла будзе інвеставаць ва ўзбраенне.

Нікалас Мадура ў нядзелю днём даў старт найбуйнейшым у гісторыі краіны грамадзянска-ваенным вучэнням "Двухсотгоддзе Ангастуры-2019", паведамляе ria.ru. У іх возьмуць удзел як узброеныя сілы, так і народнае апалчэнне рэспублікі. 

Перад пачаткам манеўраў Мадура прыбыў у прыбярэжны штат Міранда, дзе сустрэўся з ваеннымі і азнаёміўся з узорамі ваеннай тэхнікі.

"Будзем інвеставаць, каб салдаты, ваенныя і апалчэнцы мелі самае прасунутае ўзбраенне... Венесуэла будзе мець ад "Іглы" ў руках апалчэння і салдат — да самых сучасных ракет, таму што Венесуэла хоча міру", — сказаў Мадура.

"У нашых узброеных сілах служаць прафесіяналы, гатовыя аддаць жыццё за краіну і яе народ. Аднак яны не адзіная сіла. Галоўная сіла — гэта венесуэльскія грамадзяне... Мы — мірная краіна і ні з кім не варагуем. Аднак хай і іншыя не спрабуюць варагаваць з намі і пагражаць нам", — сказаў ён, выступаючы перад вайскоўцамі.

 першай фазе вучэнняў удзельнічалі каля пяці тысяч байцоў. Адзначаецца, што яны адпрацавалі дзеянні пры адбіцці нападу з паветра.

Вучэнні працягнуцца да 15 лютага. Як адзначыў Мадура у сваім выступе, яны стануць "самымі буйнымі і маштабнымі з усіх, што праводзіла краіна за сваю 200-гадовую гісторыю".

Паводле zviazda.by, korrespondent.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!