Венесуэла разаравала дыпламатычныя сувязі з Калумбіяй

Венесуэльскі прэзідэнт Нікалас Мадура заявіў, што Венесуэла разрывае дыпламатычныя адносіны з Калумбіяй і высылае частку калумбійскіх дыпламатаў з краіны. Пра гэта паведамляе Reuters.

«Цярпенне падышло да канца, гэта больш не можа працягвацца, мы больш не можам мірыцца з тым, што тэрыторыя Калумбіі выкарыстоўваецца для нападаў на Венесуэлу», — сказаў Мадура.

Чытайце таксама: Еўрадэпутатаў выгналі з Венесуэлы

Прэзідэнт падкрэсліў, што з-за гэтага яму прыйшлося разарваць палітычныя і дыпламатычныя адносіны з «фашысцкім» урадам Калумбіі. Ён адзначыў, што калумбійская дыпмісія пакіне Венесуэлу на працягу 24 гадзін.

Раней паведамлялася, што Венесуэла адправіла вайскоўцаў на мяжу з Калумбіяй.

TUT.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!