Венесуэла закрыла мяжу з Калумбіяй

Улады Венесуэлы на трое сутак зачынілі мяжу з Калумбіяй — на той час, пакуль пройдзе абвешчаны раней абмен самай буйной купюры наміналам у 100 балівараў.


Каракас заяўляе, што наяўныя грошы — у першую чаргу, банкноты ў 100 балівараў, —кантрабандна перапраўляліся ў Калумбію "мафіяй" у рамках плана з боку "ворагаў Венесуэлы" па падрыву яе эканомікі, паведамляе euronews.com

"Праз дзейнасць няўрадавых арганізацый ЗША планавалі здзейсніць фінансавы пераварот, каб задушыць нашу краіну і справакаваць народныя хваляванні, — гэта эканамічная вайна", — заявіў міністр унутраных спраў і юстыцыі Нестар Рэвероль.

З-за інфляцыі 100 балівараў цяпер каштуюць каля 2 цэнтаў. У зварот таксама ўвядуць больш буйныя купюры — наміналам ад 500 да 20 тысяч балівараў. Раней па дзяржаўным тэлебачанні трансляваліся кадры перахопленых на мяжы з Калумбіяй купюр у 100 балівараў і пачкі, якія знаходзяцца "ў руках мафіі".

Аднак жыхары Каракаса сумняваюцца ў тым, што новыя меры дапамогуць краіне выйсці з глыбокага эканамічнага крызісу.

— Гэта вар'яцтва — што ні дзень лягчэй зусім не робіцца. І за пару дзён яны хочуць забраць гэтыя папяровыя грошы, якія складаюць 80% усёй грашовай масы краіны, імі ўсе карыстаюцца на вуліцы!

— У гэтым няма логікі. Калі ўжо праводзіць абмен, дык паступова — новыя манеты папросту знізяць сабекошт 100 балівараў. А пацерпяць ад гэтага простыя венесуэльцы — мы, людзі...

На фоне падзення коштаў на нафту венесуэльская валюта толькі за апошні месяц абясцэнілася на 55% у адносінах да долара ЗША. Грамадзяне краіны, што апынуліся перад тварам цяжкага эканамічнага крызісу, вымушаныя закупляць тавары і прадукты ў суседніх краінах.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: