
Візіт Лукашэнкі да бліжэйшага сябра Уга Чавеса выпаў на дні, калі злачынцы ўсталявалі абсалютны рэкорд па колькасці забойстваў. За мінулыя выходныя ў Венесуэле было забіта 67 чалавек. Такім чынам,
Каракас адстаяў славу самага крымінальнага горада ў Лацінскай Амерыцы. Увогуле, у сакавіку ў краіне было забіта 216 чалавек, сярод якіх нават шэраг пракурораў і чыноўнікаў высокага рангу. У мінулым
годзе ў краіне ад рук бандытаў памерлі 16 049 чалавек, што значна больш за 2008 год (14 800 ахвяраў). Застаецца дадаць, што галоўны канкурэнт Каракаса ў спаборніцтве за тытул самага крымінальнага
горада кантынента — Багата (Калумбія). Тут на 100 тысяч насельніцтва штогод забіваюць 18 чалавек. Аднак да Каракаса Багаце далёка. Аналагічны паказчык у сталіцы Баліварскай рэвалюцыі
— 140 чалавек на 100 тысяч.
Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)