Венесуэльскі крызіс: ЗША гатовыя да вайсковага ўмяшання

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа, які цяпер знаходзіцца ў паездцы па краінах Паўднёвай Амерыкі, у інтэрвію чылійскаму тэлеканалу Mega TV заявіў у пятніцу, што не выключае магчымасці вайсковага ўмяшання ў сітуацыю ў Вэнэсуэле, паведамляе Радыё Свабода.

Майк Пампэа

«Мы адновім дэмакратыю. Хуан Гуайдо — законны лідар краіны. Мы будзем разам з ім сёння, мы будзем з ім, калі сыдзе Мадура, і мы будзем з ім у наступныя дні, каб пачаць перабудову Вэнэсуэлы», — падкрэсліў амерыканскі дзяржсакратар.

Майк Пампэа заклікаў краіны рэгіёну не прымаць прапановы аб інвестыцыях і дапамогі ад Расіі і Кітая — эканамічных канкурэнтаў ЗША.

Выступаючы ў пятніцу ў Сант’яга-дэ-Чылі, кіраўнік Дзярждэпартамэнта сказаў, што, на думку ЗША, цяпер у Паўднёвай Амерыкі з'явілася магчымасць «умацаваць будучую дэмакратыю, росквіт і святло ў гэтым паўшарʼі».

Пры гэтым ЗША, як кажа кіраўнік Дзярждэпартамэнта, заключае з амерыканскімі краінамі справядлівыя гандлёвыя дамовы, спрыяе рэгіянальнаму супрацоўніцтву і падтрымлівае лідара вэнесуэльскай апазіцыі Хуана Гуайдо, які зараз змагаецца за пераход улады да законнага ўраду.

svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!