Віцэ-прэм’ер Польшчы прапануе ўвесці на выбарах «сямейнае галасаванне»

Гэта азначае, што падчас выбараў палякі галасавалі б ня толькі за сябе, але й за непаўналетніх дзяцей.

Віцэ-прэм'ер, міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін у Сейме. Фота PAP/Jacek Turczyk

Віцэ-прэм'ер, міністар навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін прапануе ўвесці так званае «сямейнае галасаванне». Гэта азначае, што падчас выбараў палякі галасавалі б ня толькі за сябе, але і за непаўналетніх дзяцей.

«Дзеці — гэта будучыня Польшчы. Палякі, якія выхоўваюць дзяцей, думаюць не толькі пра сябе, але і пра Польшчу, і таму маюць права прымаць рашэнні пра лёс краіны ў імя будучыні сваіх дзяцей», — сказаў палітык.

Пры гэтым Говін падкрэсліў, што прапанаванае ім рашэнне магло б быць у новай Канстытуцыі, пра прыняцце якой даўно гаворыць кіруючая кансерватыўна-каталіцкая партыя «Права і справядлівасць» (ПіС). Дзеючая польская Канстытуцыя, аднак, не прадбачыць такой магчымасці, каб бацькі галасавалі за непаўналетніх дзяцей, а для змены асноўнага закону ПіС не мае канстытуцыйнай большасці ў парламенце.

www.radyjo.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць