Віцэ-прэм'ер РФ у Давосе: расіяне не дапусцяць звяржэння Пуціна і вытрымаюць любыя нягоды

Першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў заявіў, што расіяне не дапусцяць звяржэння прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і вытрымаюць любыя нягоды, не паддаючыся на ціск звонку, перадае ТАСС.



«Калі рускі адчувае любы ціск звонку, ён ніколі не аддасць свайго лідэра. Ніколі. І вытрымаем любыя нягоды, якія будуць ўнутры краіны — менш спажываць прадуктаў, менш электрычнасці, я не ведаю, яшчэ нейкія рэчы, да якіх мы ўсе прывыклі. Але калі мы будзем адчуваць, што камусці звонку хочацца памяняць нашага лідэра і гэта не наша воля, што гэта ўплыў на нашу волю, мы будзем проста адзіныя як ніколі», — заявіў Шувалаў на Давоскім форуме.
 
 
Раней Шувалаў заявіў, што нельга Расію прымусіць зрабіць што-небудзь пры дапамозе санкцый. Таксама ён заявіў, што Расія павінна быць гатовая да росту беспрацоўя.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: