Вікіпедыя прыпыніла працу ў некаторых краінах Еўрасаюза

Вікіпедыя перастала працаваць на некалькіх еўрапейскіх мовах з-за праблем з аўтарскімі правамі ў інтэрнэце.
Калі карыстальнікі зойдуць на старонку Вікіпедыі на іспанскай, італьянскай, латышскай, эстонскай і польскай мове, то ўбачаць банер, дзе будзе напісана пра пагрозу закрыцця анлайн-энцыклапедыі.

5 ліпеня адбудзецца фінальнае галасаванне за ўнясенне дырэктывы аб абароне аўтарскіх правоў у інтэрнэце. Праціўнікі змяненняў выступаюць супраць артыкула 11 і 13 — фільтраванне ўсёй навінавай інфармацыі, адказнасць за парушэнне кантэнту і падатак на спасылкі. Калі закон уступіць у сілу, ускладніцца перадача навін у сацыяльных сетках.

Паводле БелТА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!