Віктар Януковіч плануе вярнуцца ва Украіну

Зрынуты прэзідэнт Віктар Януковіч плануе вярнуцца ва Украіну. Пра гэта заявіў яго адвакат Віталь Сярдзюк пасля пасяджэння Апеляцыйнага суда Кіева, дзе 23 верасня разглядаліся скаргі Януковіча на прысуд, перадае Еўрарадыё са спасылкай на Громадське.
Віктар Януковіч / З архіва Reuters

Віктар Януковіч / З архіва Reuters

"Зараз ён часова знаходзіцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Прымаецца захады, якія забяспечаць яго магчымасць знаходжання на радзіме", — заявіў юрыст.

Абарона Януковіча патрабуе адмяніць прысуд у 13 гадоў пазбаўлення волі. Адвакаты настойваюць, што гэты вырак быў вынесен пад ціскам. Тым часам пракуратура настойвае законнасці вынесенага прысуду.

Завочны прысуд быў вынесены экс-прэзідэнту Украіны 24 студзеня 2019 года ў судзе Абалонскага раёна Кіева. Суд прызнаў Януковіча вінаватым у дзяржаўнай здрадзе. Таксама суд палічыў даказаным, што Януковіч дапамагаў Расіі ў агрэсіўнай вайне супраць Украіны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: