Вільня адзначыла першыя ўгодкі масавых беларускіх пратэстаў (фота)

Увечары 9 жніўня ў Вільні адбылася акцыя ўшанавання памяці мінулагодніх падзей, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Сотні беларусаў, якія апынуліся ў Вільні, а таксама мясцовыя беларусы і віленцы далучыліся да акцыі на Лукішках, адным з цэнтральных і асабліва памятным для беларусаў віленскіх пляцаў. Сярод удзельнікаў акцыі было шмат прадстаўнікоў супольнасці ЕГУ.
Святлана Ціханоўская звярнулася да тых, хто сабраўся са шматлікімі беларускімі сцягамі, з заклікам працягваць барацьбу за дэмакратыю. На акцыі таксама выступіла прэм’ер-міністарка Літвы з абяцаннем надалей падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў. Спадарыня Інгрыда Шыманітэ падкрэсліла яшчэ раз, што заходні свет не прызнае выбараў 9 жніўня мінулага года, а таму не прызнае легітымным цяперашняга фактычнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Як распавяла спдн. Шыманітэ, год таму яна асабіста назірала за выбарамі ў беларускай амбасадзе ў Вільні і на свае вочы бачыла вялікія чэргі беларусаў з белымі стужкамі. Але амбасада ўсё адно схлусіла і падала сфальсіфікаваныя вынікі выбараў. Такая хлусня не можа быць забытая. З пасланнямі падтрымкі і салідарнасці выступілі таксама прадстаўнікі парламентаў Латвіі і Эстоніі.


Пасля акцыі памяці на Лукішках удзельнікі рушылі да беларускай амбасады, каб яшчэ раз падкрэсліць і перадаць пасланне салідарнасці з беларусамі, якія на цяперашні момант пазбаўленыя права маніфеставаць у Беларусі і часта знаходзяцца ў турмах.





Акцыя памяці завяршылася на аптымістычнай ноце, бо 9 жніўня ператвараецца на вачах беларусаў і ўсяго свету ў новае свята будучай беларускай дэмакратыі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: