Вірус замест зорак. Карыкатура на кітайскі сцяг справакавала скандал

Кітайскія ўлады патрабуюць ад дацкага выдання Jyllands-Posten прынесці прабачэнні, але журналісты  рашуча адмаўляюцца.

Кітайскі сцяг. Фота www.ukrinform.ru

Выданне Jyllands-Posten апублікавала карыкатуру на сцяг КНР — замест зорак на ім былі намаляваныя часцінкі каранавіруса, які ўжо забраў больш за 100 жыццяў.

"Гэты сатырычны малюнак абражае нашу краіну і раніць пачуцці кітайскага народа. Выданне выйшла за этычныя межы свабоды слова і парушыла нормы цывілізаванага грамадства", — гаворыцца ў заяве амбасады Кітая ў Даніі.

Галоўны рэдактар ​​Jyllands-Posten ужо адказаў, што яго выданне не будзе прыносіць прабачэнняў. "Мы не збіраліся прыніжаць ці высмейваць каго-небудзь, і мы не лічым, што малюнак гэта робіць. Як мне здаецца, у нас розныя формы культурнага ўспрымання", — падкрэсліў Якаб Нюбро.

Журналістаў падтрымала і прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксан. Яна заявіла, што карыкатура — гэта "праява свабоды слова".

Чытайце таксама:

Дасье ў карыкатурах: Каранавірус атакуе!

Паводле euronews.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: