«Януковіч пасля непадпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС вырашыў, што яму дазволены любыя агіднасці і злачынствы супраць уласнага народа. Калі гэта не спыніць сёння, Украіна
ператворыцца ў дзікую паліцэйскую дзяржаву і крыніцу нестабільнасці ў цэнтры Еўропы», — заявіў Віталь Клічко.
Нагадаем, сёння ноччу міліцыя сілай разагнала прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў сталіцы Украіны. Прыкладна ў 4 раніцы «Беркут» узяў пад кантроль увесь перыметр Майдана
Незалежнасці.