Вялікабрытанія. ХХІ стагоддзе будзе індыйскім?

Брытанскі ўплывовы часопіс The New Stateman пралічыў, што Індыя атрымае самы вялікі гешэфт ад цяперашняй пандэміі.

Фота hightech.fm


Усё таму, што Захад імкліва губляе давер да Кітая, што можа паўплываць на інвестыцыйны імідж краіны. Акрамя таго, Злучаныя Штаты разглядаюць Кітай як стратэгічнага праціўніка і, гледзячы па ўсім, у перспектыве не зацікаўленыя ў развіцці мясцовай гаспадаркі.

Як вынік, заходні бізнес будзе шукаць новыя прыстані для інвестыцый. Выбар, як лічыць часопіс, хутчэй за ўсё, будзе зроблены на карысць Індыі, дзе вельмі танная працоўная сіла. Цяперашні крызіс, выкліканы каранцінам, зробіць працу індусаў яшчэ таннейшай. Паводле калькуляцыі, 400 мільёнаў індусаў за час эпідэміі страцяць працу.

Усё гэта дазваляе Індыі стаць альтэрнатывай Кітаю. «Калі Індыя пачне агрэсіўную маркетынгавую кампанію, яна хутка можа стаць наступным вялікім сусветным вытворчым цэнтрам», — піша The New Stateman.

Праўда, геапалітычныя наступствы эканамічнага росту Індыі пакуль не пралічваюцца.

Паводле брытанскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: