Вялікабрытанія. Прыгоды помніка Тэтчэр

Нарэшце вызначыўся лёс бронзавай статуі Маргарэт Тэтчэр — брытанскай кансерватыўнай прэм’ер-міністаркі 1979–1990 гадоў.


Наогул, ідэя помніка нарадзілася адразу пасля смерці Жалезнай лэдзі ў 2013 годзе. Таварыства аматараў гісторыі сабрала 300 тысяч фунтаў і замовіла скульптуру-манумент. 

Першапачаткова Тэтчэр планавалі паставіць у Лондане перад будынкам парламента побач з помнікам Чэрчылю. Але тут паўсталі праблемы. 

Фігура Тэтчэр вельмі непапулярная сярод шматлікіх брытанцаў. Ёй не могуць прабачыць ліберальны эканамічны курс, які разбурыў дзяржсектар і спарадзіў масавае беспрацоўе. Таму яшчэ задоўга да адкрыцця помніка ў сеціве з’явілася вельмі шмат заклікаў разбурыць манумент. 

Усведамляючы пагрозу вандалаў, мэрыя Лондана планавала паставіць статую ў нейкі шкляны куб, а сам п’едэстал зрабіць такім высокім, каб вандалы не дабраліся да статуі. Аднак такая канструкцыя апынулася не па кішэні ратушы. 

Урэшце прытуліць помнік пагадзіўся муніцыпалітэт горад Грэнтэм, дзе і нарадзілася Тэтчэр. Мэр Грэнтэма лічыць, што статуя павысіць турыстычную прывабнасць горада.

Паводле брытанскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!