Вялікабрытанія ўзмоцніць супрацьдзеянне пагрозам ад Расіі і Кітая ў космасе

«Правакацыйае выпрабаванне» Расеяй зброі ў космасе нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы Вялікабрытаніі, лічыць кіраўнік Мінабароны Злучанага Каралеўства.
planeta.press

planeta.press

Вялікабрытанія мае намер узмацніць сваё супрацьдзеянне пагрозам ад Расіі і Кітая ў космасе. Гэта вынікае з артыкула міністра абароны Злучанага Каралеўства Бэна Уолеса для выдання The Sunday Telegraph, апублікаванага у нядзелю, 26 ліпеня.

«Правакацыйнае выпрабаванне» Расіяй зброі ў космасе пагражае нацыянальнай бяспецы Вялікабрытаніі, а таксама мірнаму выкарыстанню касмічнай прасторы, падкрэсліў ён. Афіцыйны Лондан заклікаў расійскі бок да канструктыўнага супрацоўніцтва і адказных паводзінаў.

Кітай таксама заняты развіццём касмічнай зброі, адзначыў міністр. Па словах Уолеса, падобныя паводзіны падкрэсліваюць неабходнасць перагляду дзяржаўнай палітыкі ў галіне бяспекі і абароны, магчымасць якога вывучаюць брытанскія ўлады. Сучасны свет «рухаецца з беспрэцэдэнтнай хуткасцю», а сфера абароны павінна развівацца ў аналагічным тэмпе, лічыць чыноўнік. Полем бітвы становяцца кіберпрастора і сфера дадзеных, адзначыў міністр.

ЗША і Вялікабрытанія абвінавацілі Расію ў выпрабаваннях касмічнай зброі

Расійскія дзеянні ў космасе некалькімі днямі раней сталі аб'ектам крытыкі брытанскага ваеннага ведамства і Касмічнага камандавання ЗША. Па іх звестках, Расія 15 ліпеня выпрабавала супрацьспадарожнікаваю зброю на калязямной арбіце. Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў яшчэ у 2018 годзе выказваў заклапочанасць аперацыямі РФ у космасе, адзначыўшы, што паводзіны некаторых спадарожнікаў на арбіце не адпавядаюць іх заяўленым задачам.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: