Вялікая падзея ў футболе. Леа Месі пакідае «Барселону», дзе ён гуляў усю сваю кар'еру

Ліянэль Месі пакідае "Барселону". Аб гэтым паведамляецца на сайце клуба.


У паведамленні гаворыцца, што «Барселона» і Месі сёння збіраліся падпісаць новы кантракт, аднак «з-за эканамічных і структурных перашкод, звязаных з нормамі Ла Лігі, афіцыйна аформіць дакумент немагчыма».

— Абодва бакі глыбока шкадуюць аб тым, што пажаданні гульца і клуба ў канчатковым выніку не будуць выкананыя, — гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўніцтва «Барселоны» падзякавала Месі за ўклад у развіццё клуба і пажадала яму ўсяго найлепшага ў асабістым жыцці і кар'еры.

Ліянэль Месі дэбютаваў у асноўным складзе «Барселоны» ў афіцыйным матчы ў сезоне 2004-2005-яму было ўсяго 17 гадоў. За гады ў каталонскім клубе аргенцінец 10 разоў выйграваў чэмпіянат Іспаніі, 7 разоў браў Кубак і 4 разы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў. Акрамя таго Месі 6 разоў атрымліваў «Залаты мяч» — узнагароду лепшаму футбалісту года.

Дзе гулец працягне кар'еру пакуль невядома. Раней Мэсі звязвалі з пераходам у «ПСЖ» і «Манчэстэр Сіці».

Паводле Zerkalo.io.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: