Вярхоўная Рада Ўкраіны перайменавала горад Днепрапятроўск

19 траўня Вярхоўная Рада Украіны ў межах дэкамунізацыі пераназвала горад Днепрапятроўск у горад Дняпро.

Як паведамляе Unian.ua, за адпаведную пастанову прагаласавалі 247 дэпутатаў з 445.


Да кастрычніцкай рэвалюцыі горад меў назву Кацярынаслаў у гонар расійскай царыцы, а Днепрапятроўскам стаў толькі ў 1926 годзе ў гонар рэвалюцыянера Пятроўскага.


Назву Дняпро мясцовыя жыхары ўжывалі ў адносінах горада і раней.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: