Вярхоўная Рада ўвяла ваеннае становішча ў рэгіёнах, што мяжуюць з Расіяй

Ваеннае становішча будзе ўведзена не на ўсёй тэрыторыі Украіны, а толькі ў тых у абласцях, якія мяжуюць з Расіяй і непрызнаным Прыднястроўем, а таксама ўздоўж ўзбярэжжа Азоўскага і Чорнага мораў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе 26 лістапада, паведамляе tsn.ua.

Паводле яго слоў, ваеннае становішча будзе ўведзена ў Луганскай, Данецкай, Вінніцкай, Мікалаеўскай, Адэскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай, Херсонскай, Запарожскай абласцях, а таксама ва ўнутраных водах Чорнага і Азоўскага мораў. Ваеннае становішча ўводзіцца на 30 дзён.

Парашэнка адзначыў, што гэта менавіта тыя рэгіёны, дзе можа адбыцца напад з боку Расійскай Федэрацыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: