«Вяселле ў Малінаўцы»: ва Украіне з’явілася яшчэ адна ЛНР

Ва Украіне з’явілася яшчэ адна «народная рэспубліка», якая капіюе абрэвіятуру «Луганскай народнай рэспублікі» — «Лісічанская народная рэспубліка».



Як паведамляе «Укрінформ», у Лісічанску (Луганская вобласць) адбыўся канфлікт паміж луганскімі тэрарыстамі і лісічанскімі. У выніку мясцовыя бандыты выгналі заезжую «братву» з Луганска. Пераможцы доўга раіліся, і ў той жа дзень прынялі рашэнне абвясціць «Лісічанскую народную рэспубліку».

Хто будзе кіраваць гэтай сепаратысцкай арганізацыяй пакуль не вядома. Між тым, вайну кіеўскай уладзе прадстаўнікі «Лісічанскай народнай рэспублікі» ужо абвясцілі.

Па інфармацыі выдання, пра свае, незалежныя ад Луганска рэспублікі, ужо пачалі задумвацца і ў іншых гарадах вобласці.

Раней паведамлялася, што ў Лісічанску баевікі захапілі будынак рамонтна-наладачнага упраўлення, які размешчаны ў самым цэнтры горада, у непасрэднай блізкасці ад жылых дамоў, і размяшчаюць снайпераў на даху будынка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: