Венесуэла высылае дыпламатаў ЗША за «дыверсіі»

Венесуэла абвясціла аб высылцы трох амерыканскіх дыпламатаў, якіх яна абвінавачвае ў дыверсіях з мэтай падрыву эканомікі краіны.



Прэзідэнт Нікалас Мадура заявіў, што дыпламаты павінны пакінуць Венесуэлу на працягу 48 гадзін. «Янкі, гоў хоўм»— дадаў ён пры гэтым.
 
 
Па словах венесуэльскага лідэра, у яго ёсць доказы таго, што ўсе трое амерыканцаў у верасні прымалі ўдзел у дыверсіі на электрасетках, а таксама давалі хабар венесуэльскім кампаніям за тое, каб тыя скарачалі вытворчасць.
 
 
ЗША і Венесуэла не падтрымліваюць адносіны на ўзроўні амбасадараў з 2010 года. Місію ЗША ў Каракасе да гэтага часу ўзначальвала павераная ў справах Кэлі Кайдэрлінг, аднак яна трапіла ў лік трох дыпламатаў, якіх высылаюць разам з яшчэ двума службоўцамі — Элізабэт Хандэрланд і Дэвідам Маттам.
 
 

Антыамерыканізм

 
 
У Венесуэле ў апошнія месяцы адчуваўся дэфіцыт шэрагу базавых спажывецкіх тавараў, у тым ліку цукру, мукі і туалетнай паперы.
 
 
Венесуэльская апазіцыя вінаваціць у гэтым левую палітыку і рыторыку Мадура.
 
 
Аб высылцы дыпламатаў прэзідэнт абвясціў, выступаючы на афіцыйнай цырымоніі ў горадзе Санта-Ана. «Гэць з Венесуэлы! Янкі гоў хоўм! Хопіць здзекавацца над годнасцю нашай міралюбнай краіны!» — усклікнуў Мадура.
 
 
Адносіны дзвюх краін застаюцца нацягнутымі ўсё апошняе дзесяцігоддзе.
 
 
Папярэднік Мадура Уга Чавес неаднаразова клеймаваў «амерыканскі імперыялізм» у сваіх прамовах.
 
 
У снежні 2010 года Чавес адмовіў у візе прызначанаму амерыканскаму амбасадару Лары Палмеру, які паказаў у адным з выступаў на сувязь паміж венесуэльскім урадам і левай паўстанцкай групоўкай ФАРК ў суседняй Калумбіі.
 
 
«Той, хто прыязджае сюды ў якасці пасла, павінен праяўляць павагу. Гэта краіна, якую трэба паважаць»— падкрэсліў тады Чавес.
 
 
У адказ ЗША выслалі з Вашынгтона венесуэльскага амбасадара.

Нядоўгая разрадка

 
 
Мадура прыйшоў да ўлады першапачаткова як пераходная фігура, замяшчаючы невылечна хворага на рак Чавеса. У красавіку ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах, ненашмат апярэдзіўшы лідэра апазіцыі Энрыке Капрылеса.
 
 
У чэрвені прызначаны Мадура новы міністр замежных спраў Эліяс Джау сустрэўся ў Гватэмале з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры. Абодва тады заявілі, што імкнуцца да паляпшэння двухбаковых адносінаў, аднак гэты перыяд добрай волі працягнуўся нядоўга.
 
 
На мінулым тыдні Мадура адмяніў запланаванае выступленне на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, заявіўшы, што ў Нью-Ёрку яго жыццю пагражае небяспека.
 
 
Небяспека, па яго сцвярджэнні, зыходзіла ад двух былых амерыканскіх афіцыйных асоб, якія нібыта рыхтавалі правакацыі.
 
 
«Урад ЗША дакладна ведае, што гэтыя людзі стаялі за небяспечнай дзейнасцю, задуманай у Нью-Ёрку»— сказаў ён.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: