Восем мігрантаў паляцелі з Літвы дадому

Восем мігрантаў паляцелі з Літвы дадому, яшчэ тры дзясяткі выказалі такое жаданне. Пра гэта паведаміла ў эфіры LRT RADIO дырэктар літоўскага Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзинскайтэ. У Літве мігрантам прапануецца 300 еўра, а таксама квіток на самалёт, калі яны выкажуць жаданне вярнуцца дадому.
Лагер для мігрантаў у Літве. Ілюстрацыйнае фота: lrv.lt

Лагер для мігрантаў у Літве. Ілюстрацыйнае фота: lrv.lt

Па словах Гудзинскайтэ, каля дзвюх тысяч мігрантаў падалі прашэнні аб прадастаўленні прытулку. У дэпартаменце чакаюць, што можа паступіць яшчэ каля тысячы запытаў.

«Кожная заява разглядаецца індывідуальна, але пасля ацэнкі профіляў я прагназую, што гэта каля 2-3% ад усіх мігрантаў змогуць атрымаць прытулак. Рашэнні па заявах астатніх, хутчэй за ўсё, будуць адмоўнымі», — сказала яна.

Усяго ў гэтым годзе ў Літве на мяжы было затрымана больш за 4 тысячы чалавек.

reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: