Вы хочаце папрацаваць у германскім парламенце?

Германскі Бундэстаг прадастаўляе штогадовыя стыпендыі маладым выпускнікам ВНУ, якія цікавяцца палітыкай і намерваюцца займацца актыўным прасоўваннем асноўных прынцыпаў дэмакратыі ў сваіх краінах.
Bundestag, © Auswärtiges Amt

Bundestag, © Auswärtiges Amt

Падчас практыкі ў аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага стыпендыяты маюць магчымасць азнаёміцца з парламенцкай сістэмай у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і працэсамі прыняцця палітычных рашэнняў, а таксама назапасіць практычны вопыт у галіне парламенцкай дзейнасці. Мэтай гэтай праграмы з'яўляецца таксама садзейнічанне развіццю адносін паміж Германіяй і краінамі стыпендыятаў.

Падчас праграмы, якая пройдзе з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2020 года ў Берліне, стыпендыяты будуць актыўна ўдзельнічаць у працы бюро аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага. Яны будуць суправаджаць «сваіх» дэпутатаў на пасяджэнні камітэтаў, фракцый і іншых органаў і такім чынам змогуць атрымаць уяўленне аб
задачах і парадку парламенцкіх працэсаў. Акрамя таго, яны будуць рэгулярна наведваць інфармацыйныя мерапрыемствы і семінары, што арганізуюцца Бундэстагам і палітычнымі фондамі.

Падчас летняга семестра стыпендыяты будуць залічаны ў Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальдта і змогуць наведваць заняткі і лекцыі Свабоднага і Тэхнічнага ўніверсітэтаў. З дэталямі Міжнароднай парламенцкай стыпендыі, умовамі і працэдурай падачы заяўкі можна азнаёміцца таксама на сайце www.minsk.diplo.de.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!