Выбары ў Перу: Гітлер супраць Леніна

У Перу Гітлер ідзе на выбары як «кандыдат ад народу». Ленін спрабуе яму перашкодзіць

news.ru

news.ru

Жыхар Перу Гітлер Альба Санчэс выставіў сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка акругі Юнгар (у ім пражываюць каля трох тысяч чалавек) у правінцыі Каруас. Але ўдзел палітыка ў выбарах апынуўся пад пагрозай пасля таго, як у выбарчыя органы паступіла заява з патрабаваннем адмовіць яму ў праве балатавацца на гэтую пасаду. Заяву напісаў перуанец Ленін Уладзімір Радрыгес Вальвердэ. Пра гэта піша meduza.io са спасылкай на мясцовую тэлекампанію RPP.

Па дадзеных выдання El Universal, Ленін жыве ў сямі гадзінах язды ад акругі Юнгар і ніяк з ім не звязаны. Гітлер сказаў RPP, што не знаёмы з ім. На думку палітыка, апаненты проста выкарысталі гэтага чалавека, каб выбіць яго з перадвыбарчай гонкі. RPP не піша, чым Ленін абгрунтаваў сваё патрабаванне зняць Гітлера з выбараў. Як паведамляе Reuters, заяву палітыка не задаволілі.

Мясцовыя выбары ў Перу пройдуць 7 кастрычніка. Гітлер балатуецца ад правацэнтрысцкай партыі «Мы — Перу» і ў якасці перадвыбарчай агітацыі выкарыстоўвае лозунгі «Гітлер — кандыдат ад народа» і «Гітлер — гэта давер», піша Reuters. «Я добры Гітлер», заявіў палітык RPP. Ён адзначыў, што ўжо ўзначальваў акругу Юнгар у 2011-2014 гадах і «зрабіў шмат добрага». «Жыхары ведаюць мяне», — дадаў ён.

Гітлер выказаў здагадку, што яго бацька не ведаў, хто такі Гітлер, калі даваў сыну такое імя. «Бацька напэўна абраў гэтае імя з-за яго замежнага гучання», — сказаў палітык RPP. Паводле яго слоў, ужо ў сталым узросце ён прачытаў пра Гітлера і захацеў змяніць імя, але потым адмовіўся ад гэтай ідэі — з павагі да бацькі.

У краінах Лацінскай Амерыкі распаўсюджаныя імёны, дадзеныя ў гонар вядомых гістарычных асоб. Напрыклад, дзеючага прэзідэнта Эквадора клічуць Ленін Марэна. Сярод лацінаамерыканцаў таксама папулярныя імёны Сталін, Рузвельт і Мао.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: