Выбухі ў Нігерыі: 118 загінулых

Па меншай меры 118 чалавек сталі ахвярамі двайнога тэракту ў Нігерыі.



У горадзе Джоса з невялікім інтэрваламі прагрымелі два магутныя выбухі. Спачатку ў паветра ўзляцеў замініраваны грузавік. Праз 20 хвілін, калі на месцы трагедыі ўжо працавалі ратавальнікі, прагучаў другі выбух — у прыпаркаваным непадалёк мікрааўтобусе.

Лекары мяркуюць, што колькасць ахвяр можа прыкметна ўзрасці — пад заваламі могуць заставацца целы загінулых.

Адказнасць за выбух на сябе пакуль ніхто не ўзяў, аднак мясцовыя ўлады не сумняюцца, што гэта справа рук экстрэмісцкай ісламісцкай групоўкі «Бока Харам».

Пасля выкрадання амаль трохсот школьніц у нігерыйскім горадзе Чыбок міжнародная супольнасць — краіны Заходняй Афрыкі, Еўрасаюза і ЗША — абвясціла аб намерах адзіным фронтам змагацца з тэрарыстамі.

Так, стала вядома аб рашэнні афрыканскіх краін накіраваць на поўнач Нігерыі пяць батальёнаў.

У пошуках зніклых дзяўчынак удзельнічае еўрапейская авіяцыя, а кансультатыўную дапамогу нігерыйскіх ваенным аказваюць дарадцы з ЗША і Еўропы.

Раней нігерыйскія ўлады на паўгода працягнулі рэжым надзвычайнага становішча ў трох штатах, дзе дзейнічае «Бока Харам».

Паводле euronews

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: