Выбух у аўтобусе ў Варонежы. Адзін загінулы, 17 параненых

У цэнтры Варонежа адбыўся выбух у аўтобусе. Атрымалі раненні 17 чалавек. Адна з пацярпелых памерла. Трое у цяжкім стане.  Аднак версію тэракта ўлады пакуль не разглядаюць

У маршрутным аўтобусе ў Варонежы адбыўся выбух. У выніку выбуху пацярпелі 16 чалавек. Адной з пацярпелых у выніку выбуху адарвала галёнкі. Яна ў вельмі цяжкім стане, распавялі ТАСС на Варонежскай станцыі хуткай дапамогі. Ёй зрабілі ампутацыю, заявілі ў пракуратуры. Яшчэ двое пацярпелых знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці, піша РІА Новости са спасылкай на рэгіянальны Міністэрства аховы здароўя.

Пазней сталя вядома, што адна з пацярпелых памерла ў рэанімацыі, яшчэ трое ў цяжкім стане. Пра гэта паведаміў Дэпартамент аховы здароўя Варонежскай вобласці.

У аўтобусе было 35 чалавек. Выбух адбыўся, калі ён стаяў на прыпынку. У сацсетках з'явілася відэа з чалавекам, якога назвалі кіроўцам аўтобуса Аляксеем Алейнікавым. Ён заявіў, што аўтобус выбухнуў, калі стаяў на прыпынку. «Мы стаялі на прыпынку, людзі садзіліся ў аўтобус, загарэўся чырвоны. Яны заходзілі з пешаходнага пераходу. Выязджаю — хлапок, шкло, дым, Я нічога не зразумеў, што адбылося», — сказаў Алейнікаў. У сацсетках таксама распаўсюдзілася відэазапіс з момантам выбуху.

Спачатку прычынай выбуху палічылі няспраўнасць газавага абсталявання. Але пазней высветлілася, што аўтобус быў дызельным. Першапачаткова крыніца "Інтэрфакса" ў варонежскіх службах транспартнага нагляду заявіла, што выбухнуў адзін з газавых балонаў, які саматужным спосабам быў усталяваны на даху аўтобуса. Але Baza са спасылкай на кіроўцу напісала, што аўтобус не меў газавага абсталявання і працаваў на дызельным паліве. Гэта пацвердзіла кампанія-перавозчык і гарадскія ўлады. Паводле інфармацыі Baza, аўтобус прайшоў тэхагляд менш за месяц таму.

На дадзены момант версія тэракта не разглядаецца — пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» віцэ-губернатар рэгіёна Сяргей Сакалоў. «Пакуль нішто не паказвае на тое, што гэта мог быць тэракт», — дадаў ён. Baza адзначае, што вялікая колькасць дыму, які ўзнік пасля выбуху, уласціва толькі пэўным рэчывам, напрыклад, аміячнай салетры, і не характэрна для выбуху газу.

Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў даручыў праверыць усе аўтапаркі Варонежа. «З заўтрашняга дня на ўсіх канечных прыпынках Варонежа будуць арганізаваныя праверкі пасажырскага транспарту. Кіроўцы таксама будуць інфармаваць пасажыраў звяртаць увагу на любыя староннія прадметы. На ўсіх аўтабазах будзе арганізаваны пільны агляд транспартных сродкаў», — паведаміў Гусеў.

Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу па факце выбуху. Паводле якога артыкулу, не ўдакладняецца. Расследаванне справы ўзяў на кантроль старшыня СК Аляксандр Бастрыкін. Ён накіраваў у Варонеж крыміналістаў ведамства. Таксама на месца прыбылі выбухатэхнікі ФСБ.

Паводле Meduza, ria.ru


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: