Выбух у Багдадзе: 35 чалавек загінулі

У выніку выбуху смяротніка на замініраваным аўтамабілі ў сталіцы Ірака Багдадзе загінулі, па папярэдніх дадзеных, 35 чалавек, 61 чалавек атрымаў раненні. Сярод загінулых — трое паліцыянтаў.
Выбух адбыўся ў шыіцкім раёне Багдаду. Фота Getty Images

Выбух адбыўся ў шыіцкім раёне Багдаду. Фота Getty Images




Замінаваны аўтамабіль быў падарваны на плошчы "55" ў квартале. Шмат якім будынкам, размешчаным паблізу ад месца выбуху, нанесены значны ўрон, паведамляе ТАСС.

Паводле прадстаўнікоў мясцовай паліцыі, выбух адбыўся на ажыўленай плошчы ў населеным пераважна мусульманамі-шыітамі раёне Садр-сіці.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за гэты выбух, але звычайна падобныя напады на шыітаў ажыццяўляюць баявікі экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава", адзначае ВВС. Да прыкладу, ІД узяла на сябе адказнасць за два выбухі ў мінулую суботу, у выніку чаго загінулі 28 чалавек.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: