Выканаўца выбуху ў Архангельску: «ФСБ фабрыкуе справы і катуе людзей»

СК Расіі назваў выбух у Архангельску тэрактам. Па звестках ведамства, самаробную бомбу «у тамбуры» будынка прывёў у дзеянне 17-гадовы мясцовы жыхар.
bbc.com

bbc.com

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу аб тэрарызме і незаконным нашэнні боепрыпасаў па факце выбуху ў будынку ўпраўлення ФСБ па Архангельскай вобласці.

Па звестках ведамства, самаробную бомбу «у тамбуры» будынка прывёў у дзеянне 17-гадовы мясцовы жыхар. Яго асоба выяўленая, але следства не называе яго імя.

За некалькі хвілін да выбуху ў адным з телеграм-чатаў з'явіўся запіс ад імя карыстальніка Валяр'яна Панава, у якім ён паведамляе пра намер здзейсніць тэракт у Архангельскім упраўленні ФСБ. Аўтар запісу заявіў, што ФСБ «фабрыкуе справы і катуе людзей».

У выніку выбуху, які адбыўся раніцай 31 кастрычніка ва ўпраўленні ФСБ у цэнтры Архангельска, загінуў адзін чалавек. Па дадзеных Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта, бомба выбухнула ў яго ў руках. Трое супрацоўнікаў ФСБ атрымалі раненні і былі дастаўлены ў бальніцу.

meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: