Вывяржэнне вулкана ў Новай Зеландыі: колькасць загінулых вырасла

Колькасць загінулых ад вывяржэння вулкана ў Новай Зеландыі вырасла да 15 чалавек. Ратавальнікі знайшлі яшчэ два целы. Паўнавартасныя выратавальныя працы пачаліся толькі ў пятніцу, 13 снежня, бо існавала пагроза паўторнага вывяржэння.

Мясцовыя ўлады кажуць пра не менш за 15 загінулых. Фота: cnn.com


У Новай Зеландыі ўлады паведамляюць пра не менш за 15 загінулых пры вывяржэнні вулкана. Пра гэта інфармуе CNN.

Ратавальнікі знайшлі яшчэ два целы, адно з іх было заўважана ў вадзе непадалёк ад узбярэжжа.

Улады здолелі распачаць паўнавартасную выратавальную аперацыю толькі ў пятніцу, бо раней існавала 50–60% верагоднасць паўторнага вывяржэння, таму накіроўваць ратавальнікаў было небяспечна.

На востраве ўсё яшчэ захоўваюцца хімічная і фізічная пагрозы, таму ратавальнікі носяць спецыяльныя ахоўныя касцюмы, што таксама ўскладняе пошукавую аперацыю.

Вывяржэнне вулкана на востраве Уайт-Айлэнд адбылося 9 снежня. Паводле паліцыі, у момант здарэння ў ваколіцах і на востраве знаходзіліся 47 чалавек.

Першапачаткова паведамлялася, што ахвярамі вывяржэння сталі восем чалавек, сем з якіх памерлі ў бальніцы. Яшчэ каля 30 пацярпелі.

Паводле  korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: