Вызваленая Надзея Саўчанка збіраецца вярнуцца на працу ў Вярхоўную Раду

Ужо з панядзелка Надзея Саўчанка плануе прыступіць да працы ў Вярхоўнай Радзе. Пра гэта ТСН распавяла прэс-сакратар нардэпа Таццяна Праторчанка.
Фота УНІАН

Фота УНІАН

Паводле яе слоў, Саўчанка знаходзіцца ў Кіеве і застанецца тут у бліжэйшы час бо спраў, кажа памочніца, у Надзеі сабралася шмат.

Суд адпусціў з-пад варты Надзею Саўчанка і Уладзіміра Рубан сёння ноччу, паколькі роўна апоўначы скончыўся тэрмін іхняга арышту. Новага хадайніцтва ад пракурораў аб прадаўжэнні меры стрымання не паступіла. За кратамі Саўчанка і Рубан правялі больш за год. Ім інкрымінуюць здзяйсненне дзеянняў з мэтай гвалтоўнага звяржэння канстытуцыйнага ладу. Следчыя даказваюць, што Рубан спрабаваў завезці зброю з акупаванага Данбаса, якую Саўчанка потым мусіла выкарыстоўваць для тэракту пад купалам Вярхоўнай Рады і масавых расстрэлаў у цэнтры сталіцы. Абодва гэтыя абвінавачванні адвяргаюць. 

Пасля вызвалення Саўчанка ў судзе заявіла, што будзе змагацца, каб сябе апраўдаць. Цяпер вызначаецца дата наступнага пасяджэння суда, на якім абвінавачванне можа зноў хадайнічаць аб абранні абодвум меры стрымання. Саўчанка кажа, на судовыя паседжанні хадзіць будзе і бегчы не збіраецца.

"Я не парушаю правілы, я не бягу за мяжу, як гарантавалі пракуроры. Я не ўцякаю з Украіны, таму што я герой Украіны", — адзначыла Саўчанка.

Па меркаванні экс-кіраўніка Службы знешняй разведкі Украіны Мікалая Маломужа, Саўчанка вызвалілі таму, што суде не вельмі паверыў сабраным доказам яе вінаватасці, піша glavred.info. "Утрыманне пад вартай — гэта самая цяжкая мера стрымання. Значыць, не было дастатковых падстаў для гэтага. Калі б суд бачыў, што ў матэрыялах справы ёсць жалезныя падставы, а ў абвінавачванні ідзе гаворка пра вельмі сур'ёзныя злачынства, такіх як дзяржаўная здрада і тэракты, то суд адназначна б прыняў рашэнне аб арышце", — патлумачыў разведчык. Ён дапускае, што рашэнне аб вызваленні не выпадкова прынялі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Паводле яго слоў, прычынай магла стаць палітычная кар'ера народнай выбранніцы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: