
Будынак Дзярждэпартамента ЗША
The Washington Post адзначыла, што дыпламаты з ЗША падвяргаліся ціску не толькі ў Маскве, але і ў некалькіх іншых еўрапейскіх сталіцах. Аўтар матэрыялу Джош Рагін сцвярджаў, што яшчэ ў гады першага прэзідэнцтва Барака Абамы супрацоўнік расійскіх спецслужбаў нібыта патрапіў у дом ваеннага аташэ ЗША і забіў яго сабаку. Па словах аўтара газетнай калонкі, цяпер усе дыпламаты з ЗША, якія накіроўваюцца ў Еўропу, праходзяць інструктаж па супрацьдзеянні ціску расійскіх спецслужбаў, адзначае УНІАН.
Трудо адмовілася абмяркоўваць інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі расійскіх спецслужбаў нібыта прыходзілі да дыпламатаў позна ноччу і праводзілі ў іх вопіс мэблі. Аднак заявіла, што пытанне запалохвання замежных дыпламатаў уздымалася падчас гутарак кіраўніка знешнепалітычнага ведамства ЗША Джона Кэры з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і расійскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым.
Афіцыйны прадстаўнік расійскай амбасады ў Вашынгтоне адхіліў абвінавачванні і ўказаў, што Масква "па ўласнай волі не чыніла шкоды амерыканскім дыпламатам".