
Марыя разам з аднадумцамі вывешвала банер з надпісам "З днём нараджэння, каты". У аддзяленні паліцыі таксама забралі двух фатографаў, якія здымалі акцыю, распавяла "Медиазоне" актывістка руху Вольга Барысава.

20 снежня, у Дзень работнікаў органаў бяспекі і стагоддзя спецслужбаў, актывісткі прывязалі "віншавальны" банер да кратаў на будынку ФСБ. Барысава распавяла, што пасля акцыі яна паспела спусціцца па прыступках будынка на Лубянцы і паліцыянты не зразумелі, што яна ўдзельнічала ў акцыі.

Цяпер Марыя Алёхіна, фатографы Андрэй Золатаў і Дзяніс Бачкароў знаходзяцца ў Мяшчанскім аддзеле паліцыі.