«Дзень сённяшні з'яўляецца гістарычным, незабыўным, шчаслівым і трыумфальным! Мы — вольныя! Мы — гаспадары нашай краіны! Здарылася гэта ў вельмі нечаканых умовах, але — здарылася! Германцы аслабелі. Час ад часу яны яшчэ стрымліваюць свае пазіцыі, але ў большасці — паддаюцца раззбраенню не толькі ваенным, але і цывільным грамадзянам Польшчы. Цуды, цуды адбываюцца ў нашай сталіцы. Маршыруюць салдаты ў нямецкіх мундзірах з чырвонымі павязкамі і белымі арламі на фуражках — гэта вызваленыя палякі з Познаньскага княства. Ідуць салдаты ў нямецкіх мундзірах з французскімі кукардамі - гэта дзеці Эльзаса і Латарынгіі, якія спяваюць пераможныя песні і братаюцца з палякамі. Разбурылася сцяна страху і рабства. Мы — вольныя і мы — проста Людзі!»(урывак звароту Юзэфа Пілсудскага да народа, Варшава, 1918/11/11 г.).

Юзэф Пілсудскі, rech-pospolita.ru/
З тых часоў 11 лістапада зноў стала Нацыянальным святам незалежнасці (Narodowe Święto Niepodległości).