З ФСБ звольнілі 16 чалавек, якія здымалі на відэа страляніну на Лубянцы

З цэнтральнага апарата ФСБ звольненыя 16 супрацоўнікаў, якія вялі здымкі падчас страляніны на Лубянцы ў канцы снежня. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на крыніцу, блізкую да ФСБ.

Фота: ИЗВЕСТИЯ/ Зураб Джавахадзэ 

Дзве крыніцы ў ФСБ пацвердзілі «Медузе» звальненне супрацоўнікаў, якія здымалі відэа. Па іх словах, гэта супрацоўнікі Упраўлення «П» службы эканамічнай бяспекі ФСБ, якія курыруюць аператыўнае суправаджэнне крымінальных спраў аб злачынствах на стратэгічна важных прадпрыемствах прамысловасці.

Яшчэ адзін суразмоўца «Медузы», блізкі да спецслужбаў, удакладніў, што супрацоўнікі пакуль не звольненыя, а адхіленыя ад службы, але самі напісалі рапарты аб звальненні пасля прэтэнзій камісіі, створанай загадам дырэктара ФСБ для ўнутранай праверкі. Па словах крыніцы, фармальная прэтэнзія да аператыўнікаў заключалася ў выкарыстанні асабістых смартфонаў унутры будынка ФСБ, якія яны павінны былі выключыць на ўваходзе.

«Znak.com», у сваю чаргу, кажа толькі пра пяць звольненых, і адзначае пры гэтым, што гэта былі «не нейкія маёры, а сілавікі з добрымі пасадамі». «Пад звальненне трапілі і тыя, хто проста здымаў відэа і перасылаў яго ў WhatsApp, і тыя, хто перадаваў запісы СМІ», — сказала крыніца выдання.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: