З'явілася інфармацыя, што ў беларусаў патрабуюць ВНЖ для ўезда ва Украіну

Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт не паступала.
Навіны з Украіны: другі дзень прыходзяць паведамленні пра тое, што ва Украіну выбарачна перасталі пускаць мужчын з беларускім пашпартам. Патрабуюць дакументы, якія тлумачаць прычыну ўезду, проста "турызм" ня пракатвае.

Карыстальнікі Фэйсбука дзеляцца:
«Прывітанне, па ўездзе мужчын ва Украіну: памежнікаў патрабуюць толькі ВНЖ ў Украіне (часовы або сталы). Ніякія камандзіроўкі, кантракты і іншае не прымаюць».

Учора, 3 красавіка, па прылёце ў Адэсу не пусцілі ва Украіну траіх грамадзян РБ. Сёння ў Адэсе з Мінскага рэйса не прапусцілі ва Украіну 5 чалавек, двое з якіх былі грамадзянамі РФ, а трое - грамадзяне Беларусі.

Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт не паступала. Памежнікі пры адмове ва ўездзе кіруюцца ўнутранымі распараджэннямі. Хутчэй за ўсё, дадзеная сітуацыя звязана са сцягваннем войскаў РФ да межаў Украіны.

Аляксандр, які працуе ў Адэсе, распавёў, як не патрапіў на працу. Ужо па прылёце ў Адэсу ў мужчыны на памежным кантролі забралі пашпарт і папрасілі пачакаць. Зрэшты, тое ж самае адбылося амаль з усімі мужчынамі — з чаргі «неукраінцаў» прайшлі толькі некалькі мужчын, астатніх паклікалі «пагаварыць».

Аляксандр распавядае: «Супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што ёсць распараджэнне кіраўніцтва краіны не пускаць без падставы. У сувязі з чым? Я так зразумеў, што ў сувязі з чуткамі аб перамяшчэнні расійскіх войскаў ўздоўж мяжы з Украінай. Магчыма, гаворка ідзе і аб участках беларуска-ўкраінскай мяжы.

Спытаў, калі ўсё гэта скончыцца. Спачатку сказалі, што не ведаюць. Потым ўдакладнілі, што трэба пачакаць тыдні два, «можа, усё супакоіцца». Як даведацца, купляючы квіткі, пусцяць цябе ці не, яны падказаць таксама не змаглі».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: