З'явілася відэа эстонскай пастаноўкі «Паклон Беларусі» з беларускімі субтытрамі

Прэм'ера пастаноўкі адбылася 10 лютага 2021 года.
Магістранты кафедры сцэнiчнага мастацтва Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра абралі ў якасці тэмы для свайго творчага праекта Абуджэнне Беларусі. У выніку грунтоўных даследаванняў гэтай тэмы была зроблена пастаноўка, прэм'ера якой адбылася 10 лютага 2021 года.

Напрыканцы жніўня пабачыла свет відэа гэтай пастаноўкі з беларускамоўнымі субтытрамі. Стваральнікі пастаноўкі жадаюць падтрымаць памкненні беларусаў, паглыбіўшыся ў гісторыю і культуру Беларусі. Даходы ад спектакляў былі перададзены праз Фонд салідарнасці BYSOL у падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі.

Аўтары і выканаўцы пастаноўкі: Грэтэ Юргенсон, Лаўра Каллэ, Кайя М. Кальвет, Анэт Пуллерітс, Крыстафер Раявеер, Керлі Раннала. Кіраўнік праекта: прафесар Ану Ламп.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: