З'явіўся онлайн-сэрвіс для маніторынгу распаўсюджвання каранавіруса

Спецыялісты Даследчага цэнтра сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША) стварылі анлайн-сэрвіс, з дапамогай якога можна адсочваць распаўсюджванне кітайскага каранавіруса па ўсёй планеце.
Сэрвіс абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу і адлюстроўвае актуальныя дадзеныя, сабраныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. На карце чырвонымі кропкамі адлюстроўваюцца агмені распаўсюджвання каранавіруса, таксама ёсць інфармацыя аб колькасці пацверджаных выпадкаў захворвання, а таксама колькасці смерцяў і акрыяння.

Нагадаем: выпадкі захворвання былі зарэгістраваныя па ўсім Кітаі, за выключэннем Тыбецкага аўтаномнага раёна. Больш за ўсё тых, хто заразіўся ў правінцыі Хубэй, дзе ўпершыню была зарэгістравана ўспышка каранавіруса. Каранавірус таксама выяўлены ў Тайландзе, Японіі, Паўднёвай Карэі, ЗША, В'етнаме, Сінгапуры, Малайзіі, Непале, Францыі, Аўстраліі.

Вірус праяўляе сябе гэтак жа, як і звычайная ВРВІ: з'яўляецца насмарк, кашаль, кан'юктывіт. Тэмпература можа павышацца як моцна, так і нязначна. Меры прафілактыкі — тыя ж, што і пры любых іншых вірусных інфекцыях.

Па-першае, эпідэміёлагі рэкамендуюць пазбягаць кантактаў з людзьмі, у якіх назіраюцца сімптомы інфекцыйных захворванняў. Па-другое, важна выконваць рэспіраторны этыкет і гігіену рук.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: