«З’язжай адсюль!»: дагестанскія школьнікі «зафукалі» Пуціна

Некалькі хлопчыкаў крычалі ўслед прэзідэнту Расіі, каб ён з'язджаў з Дагестана. Школьнікі такім чынам выказалі пратэст супраць яго візіту ў рэспубліку.

Дзеці асвісталі Пуціна. Фота: скрыншот відэа

Дагестанскія дзеці "зафукалі" прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна падчас яго прагулкі па праспекце дагестанскай сталіцы Махачкалы ў аўторак, 13 сакавіка.

Адпаведнае відэа з'явілася на YouTube.

Хлопчыкі каля машыны, у якую сядаў Пуцін, некалькі разоў крыкнулі: "Фу", пасля чаго сказалі: "Да пабачэння! Давай з’язджай адсюль!". 

На апублікаваным відэа чуваць, як дзеці крычаць перад ад'ездам картэжа Пуціна: "Да пабачэння! Не патрэбны ты нам".

Паводле Корреспондент.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!