З рэспубліканскай партыі ЗША пасля штурму Капітолія збеглі дзясяткі тысяч сябраў

Беспрэцэдэнтны зыход выбаршчыкаў, зарэгістраваных у Рэспубліканскай партыі ЗША, адбыўся пасля спробы штурму Капітолія, але гэта — толькі вяршыня айсбергу.

Неафіцыйны сімвал Рэспубліканскай партыі ЗША — слон. Фота: 7info.ru

З пачатку года больш за 30 тысяч зарэгістраваных сябраў Рэспубліканскай партыі выйшлі з яе складу, паведамляе korrespondent.net.

Такі беспрэцэдэнтны зыход сябраў можа стварыць праблемы для рэспубліканцаў, якія спрабуюць вызначыцца з далейшымі дзеяннямі пасля паразы Трампа ў прэзідэнцкай гонцы і пройгрышу барацьбе за большасць месцаў у Сенаце Кангрэса.

"Аднак гэта, верагодна, з'яўляецца толькі вяршыняй айсберга. Гэтыя 30 тысяч чалавек, якія пакінулі шэрагі партыі, пражываюць толькі ў некалькіх штатах, дзе штотыдзень паведамляюць пра рэгістрацыю выбаршчыкаў і пра тых грамадзянаў, хто мяняе партыю", — гаворыцца ў публікацыі выдання The Hill.

Пры гэтым адзначаецца, што многія выбаршчыкі мяняюць партыйную прыналежнасць у ключавых штатах, якія вагаліся.

Тым часам у кіраўніцтве Рэспубліканскай партыі заявілі, што не будуць прасіць экс-прэзідэнта Дональда Трампа ўдзельнічаць у выбарах 2024 года.

Зрэшты, кансерватыўныя рэспубліканцы пачалі адварочвацца ад Трампа яшчэ ў лістападзе мінулага года.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: