З трох вакзалаў у Маскве эвакуююць людзей пасля паведамлення пра пагрозу

Супрацоўнікі паліцыі эвакуююць людзей з Яраслаўскага, Ленінградскага і Казанскага вакзалаў на Камсамольскай плошчы ў Маскве пасля ананімнага паведамлення пра пагрозу выбуху. Кінолагі з сабакамі пачалі аглядаць будынкі.
Сяргей Узакоў/ТАСС

Сяргей Узакоў/ТАСС




Пра гэта паведамілі ТАСС у праваахоўных органах Масквы.

Ананімнае паведамленне аб магчымым выбуху на вакзале на Камсамольскай плошчы ў цэнтры Масквы паступіла ў панядзелак днём у паліцыю ад невядомага па тэлефоне. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі праваахоўных органаў, пажарна-выратавальныя падраздзяленні і брыгады хуткай дапамогі.
"У мэтах бяспекі з памяшканняў усіх трох вакзалаў праводзіцца эвакуацыя людзей,  прыбылі кінолагі са службовымі сабакамі і прыступілі да абследавання памяшканняў Прымаюцца меры для ўстанаўлення і затрыманні ананімнага заяўніка…" — паведамілі праваахоўнікі.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: