З-за пажараў у Аўстраліі загінулі больш за мільярд жывёл

У выніку моцных лясных пажараў, якія працягваюцца ў Аўстраліі з восені 2019 года, загінула каля мільярда жывёл. Такія дадзеныя прывёў прафесар Сіднэйскага універсітэта Крыс Дзікман.
Па падліках Дзікман, на пачатак студзеня толькі ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс загінула 800 мільёнаў жывёл. Па ўсёй краіне, лічыць ён, ахвярамі пажараў сталі не менш аднаго мільярда асобін.

У сваіх падліках Дзікман ўлічвае сысуноў, птушак і рэптылій, якія загінулі як непасрэдна ад агню, так і з-за змены асяроддзя пражывання, выкліканай пажарамі.

Па стане на пачатак студзеня, лясныя пажары знішчылі расліннасць на тэрыторыі каля 10 мільёнаў гектараў у Аўстраліі. Згарэлі сотні дамоў, загінулі больш за 20 чалавек.

Найбольш моцна пацярпеў штат Новы Паўднёвы Уэльс. Па папярэдніх дадзеных, у гэтым штаце загінула да 30% папуляцыі каалы.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: