З-за санкцый супраць Беларусі Літва прыпыняе праект за 60 мільёнаў еўра

З-за санкцый супраць Беларусі Літва прыпыняе праект рэканструкцыі чыгункі за 60 млн. еўра, паведамляе lrt.lt.

Планавалася рэканструкцыя ўчастка Плунге — Шацейкяй. Аднак кіраўніцтва кампаніі «LTG Infra», якая кіруе сеткай інфраструктуры чыгункі Літвы, у бліжэйшы час пачне працэдуру скасавання кантракта з кампаніяй «Kauno tiltai». Апошняя раней выйграла тэндар на праектаванне і будаўнічыя працы.

«Геапалітычная сітуацыя, звязаная з санкцыямі, уведзенымі супраць Беларусі Еўрапейскім саюзам і ЗША, прымушае нас перагледзець акупнасць некаторых праектаў», — кажа гендырэктар «LTG Infrа» Караліс Санкоўскіс. Паводле яго слоў, санкцыі могуць стаць прычынай зніжэння перавозак, а гэта паўплывае на прыбытак кампаніі. Таму, пасля ацэнкі рызык, рэалізацыю згаданага праекта прыпынілі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: