З-за спрэчкі Сербіі і Косава ў Еўропе на 6 хвілін сталі адставаць электронныя гадзіннікі

Спрэчка Сербіі і Косава з-за энергасістэмы стаў прычынай замаруджвання на 6 хвілін лічбавых гадзіннікаў у 25 краінах Еўропы.

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Еўрапейская сетка сістэмных аператараў перадачы электраэнергіі ENTSO-E паведаміла, што з сярэдзіны зімы ў электрасетцы назіраліся адхіленні, яе частата пачала падаць, піша currenttime.tv.

Гэта і прывяло да адставання лічбавых гадзіннікаў, паколькі іх час вылічваецца з дапамогай частаты току, а не кварцавага генератара.

Як аказалася, на тэрыторыі Косава было выкарыстана больш энергіі, чым вырабляецца, а Бялград, які адказвае за падтрыманне балансу косаўскай сеткі, не справіўся з абавязкамі.

ENTSO-E заклікала еўрапейскія ўрады прыняць хуткія меры для вырашэння праблемы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!