З-за забастоўкі пілотаў адмененыя больш за 600 авіярэйсаў

Больш за 600 авіярэйсаў адмянілі ў Швецыі, Даніі і Нарвегіі ў сувязі з забастоўкай пілотаў авіякампаніі Scandinavian Airlines System (SAS)

Пра гэта паведамляе 26 красавіка шведскі інтэрнэт-партал The Local. Паводле яго даных, забастоўка закранула каля 70% рэйсаў кампаніі і звыш 70 тысяч пасажыраў. Аднак забастоўка не паўплывала на авіярэйсы, якія ажыццяўляюцца партнёрамі SAS, а таксама на рэйсы санітарнай авіяцыі.

Авіякампанія дала пасажырам, чые авіярэйсы былі адмененыя, магчымасць бясплатна забраніраваць квіткі на іншы дзень.

У страйку прынялі ўдзел каля 1400 пілотаў кампаніі SAS, у прыватнасці, 372 пілотаў — у Даніі, 545 — у Нарвегіі і 492 — у Швецыі.

Забастоўка пачалася пасля таго, як пілотам не ўдалося дасягнуць дамоўленасці наконт заключэння калектыўнай дамовы паміж групай пілотаў і кампаніяй SAS. Пілоты патрабуюць больш выгадных для сябе умоў працы: гаворка ідзе пра павышэнне заработнай платы і пра змену працоўнага графіка.

 Паводле

telegraf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: