За 10 гадоў Расія прасіла Google блакаваць кантэнт часцей, чым усе астатнія краіны, разам узятыя

Расія за апошнія без малога дзесяць гадоў стала абсалютным лідарам па колькасці патрабаванняў аб выдаленні кантэнту, адпраўленых карпарацыі Google. З 2011 года Расія адправіла больш за 60% усіх запытаў аб выдаленні кантэнту, паведамляе ВВС.

Расійскія ўлады з 2011 года накіравалі больш за палову ад агульнай колькасці такіх запытаў ад усіх краін свету — пра гэта сведчыць статыстыка карпарацыі. У апошнія гады Google задавальняе іх усё часцей. Эксперты тлумачаць гэта тым, што, дзякуючы новым законам аб рэгуляванні рунэту, у кампаніі застаецца ўсё менш магчымасцяў адмаўляць дзяржаўным органам.

ВВС распавядае пра тое, як і чаму змянялася дынаміка патрабаванняў расійскіх уладаў аб блакаванні звестак у сэрвісах Google.

Расія — лідар па колькасці запытаў у Google з 2011 года

З 2011 года Расія адправіла больш за 60% усіх запытаў аб выдаленні кантэнту. Пра гэта сведчыць статыстыка карпарацыі, якую вывучыла ВВС.

Звесткі аб колькасці запытаў ад розных краін карпарацыя раскрывае ў рамках Google Transparency Report. Цяпер у ім даступныя даныя з 2011 па 2020 год.

За гэтыя гады расійскія органы звярталіся да Google 123 606 разоў (60,6% ад усіх запытаў). У гэтых запытах яны прасілі выдаліць больш 950 тысяч адзінак кантэнту з розных сэрвісаў кампаніі — у асноўным вэб-пошуку і YouTube.

Да сярэдзіны 2012 года Расія не ўваходзіла нават у топ-15 краін па колькасці запытаў на блакаванне даных. Але праз год увайшла ўжо ў сямёрку, а ў 2016 годзе выйшла на першае месца. З тых часоў адрыў ад іншых дзяржаў па колькасці запытаў толькі рос.

Як тлумачыць сам Google, запыты ад дзяржаў могуць паступаць як у пісьмовай, так і ў вуснай форме, ад устаноў розных узроўняў — судоў, ведамстваў, праваахоўных органаў і гэтак далей. Паводле даных карпарацыі, цяпер запыты з Расіі прыходзяць пераважна ад Раскамнагляду.

Як тлумачыць ВВС IT-эксперт, аўтар тэлеграм-канала addmeto Рыгор Бакуноў, да гэтага запыты ў асноўным накіроўвалі сілавыя структуры: "Раней нават запыты Раскамнагляду ішлі праз МУС, а цяпер наадварот — усе запыты да Google ідуць менавіта праз Раскамнагляд".



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: