За 40 гадоў папуляцыя птушак у ЗША скарацілася на траціну. Прычына — шкляныя хмарачосы

Гарадская рада Нью-Ёрка разглядае законапраект, які забароніць будаваць будынкі з шкленнем, патэнцыйна небяспечным для птушак. Па заканадаўчай ініцыятыве, не менш за 90% фасада будынка на вышыні да 23 метраў павінны быць зроблена з матэрыялу, які птушкі могуць распазнаць як перашкоду. Той жа нарматыў будзе прымяняцца да рамонту існых пабудоў.
Усіх птушак, ад беражанак да сокалаў, уводзіць у зман адлюстраванне неба на фасадах. Штогод у выніку сутыкнення са будынкамі ў Нью-Ёрку гінуць, па розных ацэнках 90 000 - 230 000 птушак, а ва ўсёй краіне — больш за мільярд асобін. Арнітолагі лічаць зіготкія шкляныя хмарачосы адной з прычын, па якой папуляцыя птушак у Злучаных штатах скарацілася за 40 гадоў на траціну.

Прыхільнікі законапраекта прыводзяць у прыклад будынак канферэнц-цэнтра імя Джэйкаба Джэйвітса (Jacob K. Javits Convention Center) на Манхэтэне. Гіганцкая шкляная пабудова з-за таніроўкі атрымала мянушку «Дарт Вэйдэр 11-й Авеню». Гэты будынак на беразе Гудзона часцей за астатнія абвінавачвалі ў гібелі птушак. Падчас рэнавацыі для яго фасада выкарыстоўвалі вітражы з дробнымі белымі кропкамі, якія добра бачныя птушкам, але амаль не заўважныя для людзей. Пасля гэтага, па дадзеных нью-ёркскай асацыяцыі арнітолагаў NYC Audubon, сутыкненні птушак з будынкам спыніліся.

Як лічаць мясцовыя журналісты, верагоднасць таго, што закон прымуць, вельмі высокая. У гэтым выпадку Нью-Ёрк стане першым буйным горадам на ўсходнім узбярэжжы ЗША, які змяніў будаўнічыя нормы дзеля птушак. Адпаведныя будаўнічыя правілы ўжо дзейнічаюць у агламерацыі Сан-Францыска на заходнім узбярэжжы — у самім Сан-Францыска і суседнім Оклендзе.

Паводле realty.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: