За маштабнай кібератакай BadRabbit стаіць расійская структура — СМІ

Маштабную кібератаку з дапамогай віруса-шыфравальліка BadRabbit, падчас якой пацярпелі многія арганізацыі па ўсім свеце, спланавала расійская структура.
Адзначаецца, што інтэнсіўнасць і сам характар віруснай атакі даказваюць, што яе мэтай было не атрыманне выкупу, а дэманстрацыя магчымасцяў па разбурэнні камунікацый буйных СМІ або ў якіх-небудзь іншых мэтах. Пра гэта, спасылаючыся на крыніцы, паведамляе “Российская газета”.

У прыватнасці, эксперты звяртаюць увагу, што гэта была відавочна другая хваля кібератакі, і яе старанна распрацавалі зусім не дзеля выкупу ў некалькі біткоінаў.



Нагадаем, вірус Bad Rabbit, які атакаваў 24 кастрычніка, зафіксавалі ва Украіне, а таксама ў Расіі, Турцыі і Германіі. Для распаўсюджвання віруса BadRabbit выкарыстоўвалася фэйкавае абнаўленне Adobe Flash Player.

Кіраўнік кіберпаліцыі Украіны Сяргей Дземедзюк лічыць, што за кібератакай хаваўся больш сур'ёзны ўзлом.

Паводле telegraf.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: